Меню

Адрасату – ад Дзеда Мароза

Общество

Заказаць віншаванне ад Дзеда Мароза можна не толькі сваім блізкім, але і супрацоўнікам.

Напярэдадні Новага года такая паслуга прадугледжана для юрыдычных асоб, пра што нагадалі ў Стаўбцоўскім участку паштовай сувязі. Заказы на яе прымаюцца ва ўсіх аддзяленнях паштовай сувязі.

Віншаванне ад Дзеда Мароза ўключае прыгожа аформленую паштоўку са стыкерпакам і вітражныя магнітныя наклейкі, па жаданні заказчыка можа быць дапоўнена мяккай цацкай Дракошам – сімвалам 2024 года. Даставіць яго адрасату паштальён бліжэй да Новага года.

«У нас ёсць пастаянныя кліенты на гэтую паслугу», – заўважае начальнік участка Таццяна Уласік.

На пошце вялікім попытам карыстаюцца цяпер віншавальныя паштоўкі, ад выбару якіх разбягаюцца вочы.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

Рекомендуем