Меню

Аператар машыннага даення Алена Гаптар – у кагорце даярак-адзінаццацітысячніц

Общество

Алена Гаптар працуе аператарам машыннага даення ў ТАА «СЖК «Налібакі».

Алена Іосіфаўна – у ліку тытулаваных прадстаўніц гэтай нялёгкай прафесіі ў раёне і прызнаны майстар сваёй справы. З году ў год жанчына дабіваецца высокіх вынікаў. Неаднойчы перамагала ў раённым спаборніцтве. Дзесяцітысячны рубеж па надоях малака ад каровы пакараўся Алене Гаптар тройчы. А летась яна надаіла 11 494 кілаграмы і прыбавіла да паказчыка папярэдняга года 621 кілаграм. Дарэчы, і калектыў МТФ «Пруды», дзе працуе руплівіца, замацаваўся ў топ-10 аднатыпных вытворчых падраздзяленняў раёна.

У жывёлагадоўчай галіне таварыства Алена Гаптар шчыруе трыццаць сёмы год. Вырасла дзяўчына ў працавітай шматдзетнай сям’і. З маленства дапамагала бацькам па гаспадарцы. У свой час маці яе таксама рупілася даяркай у Прудах. І зусім не выпадкова, што Алена прыйшла сюды на працу.

Алену Іосіфаўну ў калектыве паважаюць і бяруць з яе прыклад.

Летась яна стала пераможцай штогадовага абласнога спаборніцтва за дасягненне лепшых паказчыкаў у развіцці аграпрамысловага комплексу і атрымала Ганаровы дыплом. За шматгадовую працу і высокія паказчыкі ў рабоце руплівіца ўзнагароджана медалём «За працоўныя заслугі».

Надзея БАТАЛКА, фота аўтара

Рекомендуем