Меню

Буйная перамога над Уздой

Общество

МФК «Кронан» сустрэўся з МФК «Узда» (Уздзенскі раён). З першых хвілін матча стаўбчане ўзялі

ініцыятыву.

На дзявятай хвіліне першага тайма Аляксандр Крамко сваім пасам знаходзіць у штрафной гасцей Дзмітрыя Ілюшына – гол (1:0). Праз сем хвілін суддзі назначаюць штрафны ўдар. Вадзім Аксеннік скідвае мяч пад удар Аляксандру Тарасеню – 2:0.  Праз адну  хвіліну Аляксандр Крамко выводзіць адзін на адзін з галкіперам уздзенцаў Мікіту Гузача, які не прамахваецца з выгаднай пазіцыі – 3:0.

На пачатку другога тайма гульня выраўнялася, некалькі момантаў было ва ўздзенскіх ігракоў, каб забіць гол у вароты, але на шляху мяча двойчы паўставалі штанга і варатар Павел Нятрэба. На 40-й хвіліне Мікіта Гузач выдае мяч прама ў ногі Вадзіму Аксенніку, які не разгубіўся – 4:0.

Праз тры хвіліны ў выніку правалу абаронцаў гасцей пяты гол забівае Дзмітрый Ілюшын з паса Руслана Калодзінскага. На 47-й хвіліне Аляксандр Тарасеня абыгрывае двух ігракоў уздзенцаў і скідвае мяч на Вадзіма Аксенніка – 6:0. На 54-й хвіліне госці адыгрываюць адзін гол – 6:1. І тут зайграў Уладзіслаў Рубін, тройчы мяч пасля яго ўдараў трапляе ў штангу, але на 58-й хвіліне ўсё ж такі аказваецца ў сетцы варот гасцей – 7:1. Ідуць апошнія хвіліны другога тайма, сваім дакладным пасам Дзмітрый Ілюшын  выводзіць адзін на адзін з галкіперам гасцей Аляксандра Сяргеева, які з усяго размаху пасылае мяч у вароты – 8:1.

Ёсць другая буйная перамога ў сезоне і тры ачкі ў скарбонцы клуба. У каманды – шэсць ачкоў і другая прыступка ў табліцы.

Наступны раз МФК «Кронан» сустрэнецца ў г. Слуцку з МФК «Бабоўня» (Капыльскі раён).

Леанід НАРАНОВІЧ

Рекомендуем