Меню

“Бяспечны Новы год!” Ратавальнікі правялі урок бяспекі для Вішнявецкіх школьнікаў

Общество

Зіма… Снежань… Зусім хутка мы развітаемся са старым годам і з  надзеямі, пажаданнямі, марамі сустрэнем новы! А сёння мы з задавальненнем рыхтуемся да самага чаканага і, канешне, самага чароўнага свята – да Новага года. Галоўнае, кабу  пераднавагодняймітусні і малыя, і дарослыя не забыліся праправілыбяспекі.

А вось штодзённы напамін, што бяспечнасць – галоўная ўмова шчаслівага і вясёлага свята – дасылаюць насельніцтву ратавальнікі ў рамках акцыі “Бяспечны Новы год!”.

Вось і ў рамках першага этапу ратавальнікі Стаўбцоўшчыны наведаліся ў госці да пытлівых школьнікаў  Вішнявецкай сярэдняй школы.

Урок бяспекі для вучняў пачаўся з тэматычнай размовы, на змену якой прыйшоў прагляд відэафільмаў “Піратэхніка” і “Правілы бяспечных паводзін на зімнім вадаёме”.  Не засталося без увагі і пытанне, як дзейнічаць падчас узнікнення надзвычайнай сітуацыі.

Я ведаю, што неабходна званіць на “101” ці “112”,– адразу падзяліўся ведамі Даніла, вучань шостага класа. – І, наогул, на “112” можна званіць у любым выпадку – гэта адзіны нумар для ўсіх службаў хуткай дапамогі”.

Узгадаць алгарытм званка ў службу выратаваннязмаглі вучні і на практыцы.

Канешне, Новы год не абыходзіць без традыцыйных атрыбутаў, герояў, традыцый. Але з некаторымі з іх неабходна быць вельмі асцярожнымі. Інтэрактыўная віктарына “Бяспечны Новы год” дазволіла ўдзельнікам узгадаць асноўныя “навагоднія радасці”, сярод якіх знайшліся і небяспечныя прадметы. Напрыклад, піратэхніка: запускаць яе могуць толькі дарослыя, а набываць можна толькі ў спецыялізаваных магазінах. Электрычная гірлянда – каб яна не стала прычынай пажару, яе трэба купляць у магазіне і звяртаць увагу на тое, каб не было пашкоджанняў.

А напрыканцы мерапрыемства ўздельнікі, традыцыйна,  атрымалі тэматычныя буклеты і брашуры. І, канешне, кожнаму з прысутных госці пажадалі  ў наступаючым годзе не толькі поспехаў у вучобе, але і поспехаў ва ўсіх пачынаннях, якія абавязкова павінны быць бяспечнымі!

Да пажаданняў ратавальнікаў далучыліся і члены клуба юных ратавальнікаў-пажарных школы, якія ў творчай форме нагадалі: Новы год – гэта свята, якое абавязкова павінна прайсці весела, цікава і бяспечна!

Рекомендуем