Меню

Дэкан Стаўбцоўскі Мар’ян Шэршань віншуе каталіцкіх вернікаў з Ражджаством Хрыстовым

Общество

Дарагія браты і сёстры, усе людзі добрай волі!

Скіроўваю самыя сардэчныя віншаванні з Нараджэннем Хрыстовым і Новым годам.

У цішыні чакання першай зоркі, у роздуме, падчас спеваў калядак няхай прыйдзе Пан у нашы адкрытыя сэрцы і ўмацуе сваім супакоем і ласкай, а ўсведамленне таго, што Ён прыйшоў да нас і застаецца паміж намі назаўсёды, нікога ніколі не пакідае.

У маленькім святым Дзіцяці Пан Бог дае нам збаўленне. Няхай жа Бэтлеемская зорка заззяе і ў нашых сэрцах, абвяшчаючы Добрую Навіну і ўзмацняючы надзею, каб мы маглі жыць ёю ўвесь 2025 год, які Папа Францішак абвясціў Святым годам.

Спакойных і радасных свят Божага Нараджэння!

Пробашч парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ксёндз канонік Мар’ян Шэршань, дэкан Стаўбцоўскі

Рекомендуем