Меню

Дзень падпісчыка прайшоў ў гарадскім аддзяленні паштовай сувязі

Общество
Дзень падпісчыка прайшоў і ў гарадскім аддзяленні паштовай сувязі. Падчас яго даўнія і новыя сябры «Праменя» выказалі пажаданні газеце на 2024 год.
На старонках газеты чакаюць больш пазітыўных падзей і навін, знаёмстваў з цікавымі людзьмі, якія будуць усіх натхняць і дарыць аптымізм.
Прыемна, што нашы падпісчыкі заўважаюць станоўчыя змены, якія адбыліся ў афармленні і тэматычнай насычанасці газеты. Многія з іх працягнулі дружбу з раёнкай адразу на паўгоддзе.
Сваім падпісчыкам рэдакцыя і пошта дарылі сувеніры. Абслугоўвала іх непасрэдна ў зале для кліентаў паштальён Вераніка Сінякова.
Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара    
Рекомендуем