Меню

Фотарэпартаж: у Стоўбцах упершыню прайшоў турнір па сілавым шматбор’і і пулявой стральбе

Общество
Напярэдадні 35-й гадавіны вываду савецкіх войск з Афганістану ў Стоўбцах упершыню прайшоў турнір па сілавым шматбор’і і пулявой стральбе з пнеўматычнай зброі.  
Турнір прысвечаны Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў і юбілейнай даце вываду савецкіх войск з Афганістану. Ладзіўся ён на базе СШ № 3 г. Стоўбцы пад эгідай раённай арганізацыі воінаў-інтэрнацыяналістаў, пры падтрымцы раённага аддзела ўнутраных спраў, вайсковай часці 25819, райваенкамата і Стаўбцоўскага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі.
 
 
Спаборнічалі каманды дапрызыўнай моладзі сярэдніх школ № 2 і 3, гімназіі № 1, а таксама Любкаўшчынскай СШ.
Іх змаганне за перамогу пачалося з маршу страявым крокам, разборкі і зборкі аўтамата. У напружанай барацьбе былі вызначаны самыя моцныя і меткія стралкі, будучыя абаронцы Айчыны, а таксама каманды.
У судзейскай калегіі працавалі ў тым ліку і воіны-інтэрнацыяналісты.
 
Па выніках турніру першае агульнакаманднае месца заваявала СШ № 3 (кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні — Рыгор Мамайка), другое месца — СШ № 2 (кіраўнік — Юрый Лапкоўскі), трэцяе месца — Любкаўшчынская СШ (кіраўнік — Міхаіл Мамайка).
 
Пераможцам уручаны дыпломы і кубкі, ад спонсара турніру, райаддзела міліцыі, — памятныя падарункі  і торты.
«Вы даказалі, што вы — мэтанакіраваныя і моцныя духам, здольныя ісці да новых вышынь», — зазначыў, звяртаючыся да моладзі, арганізатар турніру  Рыгор Мамайка.
 
З членамі спартыўна-патрыятычнага клуба “Абаронца Айчыны” і іншых клубаў, якія прымалі ўдзел у турніры,  намеснікам начальніка РАУС Уладзімірам Кудрэвічам сумесна з курсантамі чацвёртага курса УА “Акадэмія МУС Рэспублікі Беларусь” была праведзена прафарыентацыйная работа. У прыватнасці, курсанты расказалі пра ўмовы вучобы, быту, правядзення вольнага часу і паступлення ў ведамасныя ВНУ сістэмы МУС Рэспублікі Беларусь.
Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара  
Рекомендуем