«Галасую за тое, каб наша краіна была мірнай». Свой выбар зрабіў ганаровы транспартнiк
21.02.2024 09:30 — Обновлено: 21.02.2024 15:10
![](https://pramen-news.by/app/uploads/2024/02/photo_2024-02-21_13-36-24-688x800.jpg)
На Стаўбцоўскім выбарчым участку № 8 прагаласаваў ганаровы транспартнiк Рэспублікі Беларусь, вадзіцель аўтобуса ў аўтапарку №17 Мікалай Жук.
“Галасую за тое, каб наша краіна была мірнай, а беларусы – шчаслівымі людзьмі”, — гаворыць Мікалай Жук. Летась Указам Прэзідэнта ён быў узнагароджаны за сваю шматгадовую і плённую працоўную дзейнасць медалём “За працоўныя заслугі”.
Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара