Меню

І смачна, і лячэбна. Работнікі харчблока раённай бальніцы гатуюць «лекавую ежу»

Общество

Работнікі харчблока Стаўбцоўскай ЦРБ уносяць свой уклад у выздараўленне пацыентаў. 

На кухні бальніцы рабочы дзень працяглы – з сямі раніцы да шасці вечара. Штодзень тут гатуюць розную колькасць порцый, але гэта не менш як паўтары сотні.

– Сёння – 180 абедаў, якія ўключаюць у сябе першае, другое і трэцяе. Меню разнастайнае, у тым ліку з дыетычнымі стравамі, – заўважае кухонная работніца харчблока Святлана Лявончык.

Разам са Святланай на змене дзяжураць яе калега і два повары.

Адзін з абавязкаў кухонных работніц заключаецца ў падрыхтоўцы і ачыстцы агародніны. Гэты працэс на бальнічнай кухні максімальна аўтаматызаваны. «Капусту, буракі, бульбу прапускаем праз электрычную агароднінарэзку, толькі мяняем насадкі, – тлумачыць Святлана Анатольеўна. – Уручную рэзаць прыходзіцца нямнога. Да прыкладу, памідоры долькамі ў салату».

Работа на кухні – гэта ўвесь дзень у руху, на нагах, але Святлану Лявончык  гэта не пужае. Шчыруе тут ужо сем гадоў. Калектыў падабаецца. Прыгадвае, што раней мела дачыненне да харчовай прамысловасці, а менавіта была вырабляльніцай тварагу на малочным заводзе ў Стоўбцах да яго закрыцця.

Стравы, прыгатаваныя здаровым спосабам, з душой, дапамагаюць хворым хутчэй выздараўліваць.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара  

Рекомендуем