Кіраўніцтва Стаўбцоўскага раёна віншуе праваслаўных вернікаў са светлым Вялікаднем
Паважаныя жыхары
Стаўбцоўскага раёна!
Сардэчна віншуем вас з Уваскрэсеннем Хрыстовым. Велікодныя дні прыносяць у нашы сем’і любоў і паразуменне, заклікаюць клапаціцца аб родных і блізкіх.
Уваскрэсенне Хрыстова збліжае ўсіх нас, раскрывае сэрцы насустрач дабру і міласэрнасці, дапамагае яшчэ лепш усвядоміць значэнне самых галоўных жыццёвых каштоўнасцей – міру і згоды на зямлі.
Няхай свята Вялікадня напоўніць сэрцы мудрасцю, надзеяй і радасцю. Няхай святло гэтага вялікага свята надае сілы на штодзённую працу дзеля шчасця і росквіту.
Жадаем вам здароўя, шчасця, дабрабыту!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў