Меню

Ксёндз канонік Ігар Лашук віншуе з Ражджаством Хрыстовым

Общество

Дарагія браты і сёстры ў Хрысце Пану, усе людзі добрай волі!

З’явілася ласка Божая, збаўчая для ўсіх людзей, якая вучыць нас, каб мы, адрокшыся ад бязбожнасці і пажадлівасці свету, жылі ў цяперашнім жыцці разважліва, справядліва і пабожна, чакаючы шчаслівай надзеі і аб’яўлення хвалы вялікага Бога і Збаўцы нашага Езуса Хрыста, які аддаў самога сябе за нас, каб адкупіць ад усялякага беззаконня і ачысціць для сябе народ выбраны, руплівы ў добрых учынках (Ціт 2, 11–14).

У адвэнтавай засяроджанасці чакаем першай зоркі, разам з якой прыходзіць Пан у нашыя сэрцы і прыносіць нам свае супакой і ласку. Збаўленне, якое дае нам Бог, – гэта маленькае святое Дзіця.

Дык няхай жа Бэтлеемская зорка заззяе і ў нашых сэрцах, абвяшчаючы Добрую Навіну і ўзмацняючы надзею, каб жыць ёю ўвесь надыходзячы 2024 год.

Ксёндз канонік Ігар ЛАШУК,

дэкан Стаўпецкі

 

Рекомендуем