Лукашэнка: беларусы ўвайшлі ў сусветную гісторыю самадастатковай нацыяй
Дзякуючы багатай і па-свойму ўнікальнай спадчыне беларусы ўвайшлі ў сусветную гісторыю самадастатковай нацыяй. Аб гэтым Презідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на цырымоніі ўручэння прэміі «За духоўнае адраджэнне», спецыяльных прэмій дзеячам культуры і мастацтва і «Беларускі спартыўны Алімп» 2025 года, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што гэта цырымонія — ўручэння ўнікальнай прэміі «За духоўнае адраджэнне» — ўжо даўно стала часткай нацыянальнай спадчыны. «Як я ўжо казаў моладзі, традыцыі — аснова нашай дзяржаўнасці. У іх наша сіла і наша будучыня, якая немагчыма без вопыту і сувязі пакаленняў», — сказаў Презідэнт. Менавіта на гэтым, па яго словам, будуецца дзяржаўнасць. «І суверэнную Беларусь, вельмі маладую па мерках гістарычных дзяржаву, мы будавалі на аснове шматвякавой культурнай памяці, якая насычана высокай духоўнасцю і інтэлектам нашых продкаў, — заявіў беларускі лідар. — Дзякуючы такой багатай і па-свойму ўнікальнай спадчыне беларусы ўвайшлі ў сусветную гісторыю самадастатковай нацыяй».
Прэзідэнт падкрэсліў, што ў гістарчнай спадчыне беларусаў ёсць чым ганарыцца, ёсць што берагчы і абараняць.