Меню

На прывакзальнай плошчы ў Стоўбцах адкрыюць аптэку

Общество

Аптэчны кіёск, пра адкрыццё якога хваляваліся жыхары прывакзальнай плошчы ў Стоўбцах, размесціцца ў будынку гасцініцы «Зара».

Варта сказаць, што на першым паверсе гасцініцы на арандаваных плошчах не першы год працуюць банкаўскае аддзяленне, цырульні. Раней тут была аптэка, абутковая майстэрня, але потым яны пераехалі ў іншае месца.

УП «Стаўбцоўскае АКС», на чыім балансе знаходзіцца гасцініца, гатова разгледзець розныя, у тым ліку альтэрнатыўныя, варыянты, каб загрузіць яе і вывесці на работу без страт.

На цяперашні момант плошчы гасцініцы выкарыстоўваюцца не больш чым на трэць. Тлумачыцца гэта тым, што ў горадзе для засялення прапануецца шмат варыянтаў, у тым ліку на кароткія тэрміны – суткі, двое. Канкурэнцыю на гэтым рынку стварае інтэрнат філіяла маторнага завода.

Каб не пуставаць, гасцініца гатова «прытуліць» не толькі аптэку. Суб’екты гаспадарання тут могуць размясціць свае офісы, гандлёвыя кропкі і г. д.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

Рекомендуем