Меню

На вуліцы Ленінскай, 43 у Стоўбцах пачаўся дэмантаж будынка

Общество
 На вуліцы Ленінскай, 43 у Стоўбцах пачаўся дэмантаж будынка. У наступным годзе на гэтым месцы будзе пабудаваны сацыяльны аб’ект — тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
Работы вядзе ПМК-233, адно са структурных падраздзяленняў прадпрыемства «Мінскаблсельбуд», якое выступае  генеральным падрадчыкам.
«Да канца бягучага  года плануем завяршыць дэмантаж дома і гаспадарчых пабудоў на зямельным участку, каб у пачатку 2024 года прыступіць да будаўніцтва», — гаворыць намеснік галоўнага інжынера ПМК-233 Сяргей Булгак.
Будаўнікі акуратна здымаюць металачарапіцу з даху, дастаюць вокны ПВХ, якія перададуць балансатрымальніку будынка, Стаўбцоўскаму АКС, для далейшага выкарыстання.
На дэмантажы задзейнічаны аўтакран, аўтавышка і іншая тэхніка.
    
На аб’екце працуе брыгада  ў складзе Уладзіміра Мартынеўскага, Аляксандра Паляшчука, Сяргея Кушава, Генадзя Ельковіча і інш.
Жыльцы дома па вуліцы Ленінскай, 43, атрымалі іншае жыллё.
Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара 
Рекомендуем