Не забудзьце выпісаць «Прамень»! Даведаліся, як прайшоў дзень падпісчыка ў філіяле маторнага завода
У філіяле маторнага завода прайшоў дзень падпісчыка. Сярод найбольш папулярных і запатрабаваных выданняў аказаўся «Прамень».
Акцыя была арганізавана рэдакцыяй газеты сумесна са Стаўбцоўскім участкам паштовай сувязі.
Падпіска на перыядычныя выданні на першы квартал і першае паўгоддзе 2024 года праводзілася ў бібліятэцы прадпрыемства, дзе працавала паштальён Алена Ельяшэвіч.
Актыўна адгукнуліся работнікі розных службаў і падраздзяленняў. Многія выпісваюць раёнку не першы год і цікавасць да газеты ў іх не знікае, што тлумачыцца сучасным дызайнам і актуальным кантэнтам. Увогуле ўсе нашы падпісчыкі адзначалі, што разам з раёнкай упэўнена адчуваюць сябе на плыні жыцця Стаўбцоўшчыны.
Не забудзьце і вы выпісаць «Прамень», каб у новым 2024 годзе быць сагрэтымі цяплом і шчырасцю «Праменя»!
Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара