Патоп у падвале шматпавярхоўкі. Чыя віна — разбіраліся разам з камунальнікамі
У Стоўбцах узнікаюць перабоі ў рабоце сістэмы водаадвядзення, пацвярджэннем стаў нядаўні выпадак у доме № 34 па вуліцы Свярдлова.
Функцыянаванне сістэмы водаадвядзення было аператыўна адноўлена.
Як высветлілі работнікі Стаўбцоўскага АКС, адбылося здарэнне па віне жыхароў дома. Трубаправод аказаўся забітым вільготнымі сурвэткамі…
– Быў заменены ўчастак каналізацыі, – расказаў майстар прадпрыемства Сяргей Касцевіч.
Паводле яго слоў, у летні перыяд камунальнікамі тройчы праводзілася прамыванне сістэмы водаадвядзення ў жылым фондзе з дапамогай гідрадынамічнай машыны, але культура карыстання сістэмай вымушае жадаць лепшага.
Нярэдка жыхары свядома кідаюць туды бытавыя адходы ў выглядзе гігіенічных прадметаў, лупін, старых нарыхтовак з агародніны, замест таго каб прыстасаваць для гэтага смеццевае вядро.
Найбольш праблемнымі шматпавярховікамі названы дамы па вуліцы Цэнтральнай, 19, Міру, 3, Энгельса, 13.
Камунальнікі заклікаюць жыхароў карыстацца каналізацыяй па прызначэнні і не ствараць праблем сабе і сваім суседзям!
Таццяна ПЯТКЕВІЧ