Прафсаюз работнікаў АПК Стаўбцоўшчыны падзяліўся вопытам з маладымі калегамі
Стаўбцоўскі райкам прафсаюза работнікаў АПК падзяліўся сваімі напрацоўкамі з маладымі калегамі — прафсаюзнымі лідарамі рэспублікі, якія толькі прыступаюць да гэтай дзейнасці.
На базе райкама сёння прайшла вучоба са старшынямі Віцебскай і Пухавіцкай раённых прафсаюзных арганізацый пры ўдзеле галоўных спецыялістаў рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Юрыя Голуба і Наталлі Гулінскай.
“Сваіх маладых калегаў мы пазнаёмілі з усімі напрамкамі прафсаюзнай работы, у тым ліку на канкрэтным прыкладзе пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ТАА “Сула Плюс”, створанай ў снежні 2020 года, але адной з самых актыўных сярод прыватных прадпрыемстваў сельскагаспадарчага профілю”, — расказала старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Тамара Калошыч.
Як вядома, Стаўбцоўскі, Слуцкі і Барысаўскі райкамы прафсаюзаў работнікаў АПК прызнаны базавымі ў Мінскай вобласці па пытаннях навучання прафсаюзнага актыву і перадачы перадавога вопыту. Стаўбцоўскі райкам прымае гасцей ужо ў шосты раз з розных рэгіёнаў рэспублікі.
Расказаў пра развіццё Стаўбцоўшчыны першы намеснік старшыні райвыканкама Віталь Бычкоўскі.
Напрыканцы не абыйшлося без знаёмства з нашым абноўленым горадам.
Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара