Прафсаюзы запрасілі стаўбчан прыняць удзел у выбарах
У Стоўбцах выбаршчыкаў запрашалі прыняць удзел у адзіным дні галасавання, які пройдзе 25 лютага.
Свой пікет раённае аб’яднанне прафсаюзаў выставіла на вуліцы Ленінскай, побач з магазінам «Еўраопт».
Валанцёры з ліку работнікаў тэрытарыяльнага цэнтра, Белдзяржстраху і іншых дзяржаўных арганізацый раздавалі запрашэнні, адказвалі на пытанні.
Сваімі думкамі наконт удзелу ў выбарчай кампаніі падзялілася стаўбчанка Святлана Манкевіч: (фота 8701)
«Хаджу на выбары, каб прагаласаваць за сваю краіну. Люблю Беларусь, яе людзей і веру ў тое, што на нашай зямлі заўсёды будуць мір і парадак».
Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара