Меню

Прыпаркавацца каля гарадскіх могілкаў стане прасцей

Общество

На тэрыторыі, якая прымыкае да гарадскіх могілак, хутка з’явяцца дадатковыя парковачныя месцы.

Работнікі Стаўбцоўскага АКС пачалі выкананне работ па пашырэнні праезнай часткі. Уласнымі сіламі выразана паласа лесу ўздоўж дарогі і цяпер вядзецца расчыстка пляцоўкі пад будучую стаянку для аўтамабіляў наведвальнікаў могілак.

Спілоўванне дрэў даверылі вопытнаму спецыялісту Аляксандру Ермаковічу. Дарэчы, Аляксандр Уладзіміравіч працуе ў камунгасе больш за 20 гадоў. Дапамагаюць яму  Аляксандр Шабан і Віталь Галабурда.

Алена ГАМЗА

Фота Наталлі КЛЫГАЧ

Рекомендуем