Меню

Школьнікі сустрэліся з прадстаўніком Белдзяржстраху

Общество

У рамках дэкады прававых ведаў вучні  3 «Б» класа СШ № 4 г. Стоўбцы сустрэліся з прадстаўніком Белдзяржстраху па Стаўбцоўскім раёне Святланай Дубовік.

Святлана Антонаўна расказала хлопчыкам і дзяўчынкам, адкуль пайшло страхаванне, розных паслугах і відах страхавання, як атрымаць прафесію, звязаную са страхавой дзейнасцю. Пасля інфармацыйнай часткі Святлана Дубовік прапанавала дзецям віктарыну.

У канцы мерапрыемства ўсе дзяўчынкі і хлопчыкі атрымалі сувеніры.

Сустрэча ўразіла дзяцей, і яны вырашылі прадстаўніцтву Белдзяржстраху па Стаўбцоўскім раёне зрабіць творчыя падарункі – малюнкі па тэме «Адкуль пайшло страхаванне?». Цяпер яны ўпрыгожваюць стэнд у холе прадстаўніцтва.

Марына КУТАС

Фота: прадстаўніцтва Белдзяржстарху па Стаўбцоўскім раёне

Рекомендуем