Меню

Што здарылася са “Свяржанкай”? У суддзе разглядаецца рэзанансная крымінальная справа бухгалтара

Общество

У адкрытым пасяджэнні суда Стаўбцоўскага раёна пачалося слуханне крымінальнай справы, звязанай з прысваеннем грашовых сродкаў жыллёва-будаўнічага кааператыву “Свяржанка”.

Дзяржаўным абвінаваўцам агалошана абвінавачванне ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага часткай 3 артыкула 210 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, 44-гадовай жыхарцы Новага Свержаня, раней не судзімай.

Жанчына, працуючы на пасадзе галоўнага бухгалтара гэтага кааператыву, у перыяд з 25.02. 2016 па 01.09. 2023 года з карыслівых пабуджэнняў шляхам складання электронных дакументаў і плацежных даручэнняў учыніла крадзеж у буйным памеры – на агульную суму амаль 13 тысяч рублёў.  

Да пачатку судовага пасяджэння нанесеныя страты ёю былі пагашаны ў поўным аб’ёме.

Санкцыя названага артыкула прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад трох да дзесяці гадоў са штрафам і пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

Рекомендуем