Меню

Стаўбцоўскі лясгас наведала дэлегацыя з Прыморскага краю

Экономика
У яе складзе — кіраўнікі ў галіне лясной гаспадаркі, аховы навакольнага асяроддзя і жывёльнага свету, эколагі.
На Стаўбцоўшчыне расіяне наведалі пажарна-хімічную станцыю, вытворча-майстарскі ўчастак «Акінчыцы», Апечкаўскае лясніцтва і паляўнічы комплекс у Хатаве, дзе пазнаёміліся з арганізацыяй работы па ахове лесу ад пажараў, аўтаматызаванай сістэмай  уліку драўніны, яе перапрацоўкай на сучасных лініях, машынамі і механізмамі для апрацоўкі глебы і для пасадкі лясных культур, экалагічным турызмам.
 
 
У ходзе сустрэчы расіійскія госці задавалі шмат пытанняў і дзяліліся вопытам.
Дырэктар краявой дзяржаўнай установы «Прымлес» Максім Белавус расказаў:
«У складзе дэлегацыі знаходзяцца дырэктары ўсіх нашых прадпрыемстваў і падраздзяленняў «Прымлесу», а таксама авіябазы, якая займаецца гаспадарчай дзейнасцю. Вельмі падабаецца ў вас. Наша задача — абмяняцца вопытам, бо ў вас захавалася правераная часам сістэма лесааднаўлення. У вас у адных руках знаходзіцца ўся дзейнасць,звзязаная з ляснымі рэсурсамі. — ахова, абарона, нарыхтоўка і перапрацоўка. Мы хацелі б вярнуццав да такой сістэмы. У перспектыве плануем адпраўляць  да вас на вучобу ключавых перспектыўных спецыялістаў Прымор’я. І беларускіх лесаводаў чакаем да сябе ў госці».
Максім Белавус выказаў удзячнасць за гасцінны прыём і прызнаўся, што мае беларускія карані.
Суправаджаў дэлегацыю з Прымор’я дэкан лесагаспадарчага факультэта Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, наш зямляк Мікалай Юшкевіч, якога мы папрасілі выказаць сваю думку:
«Асноўная мэта такіх мерапрыемстваў — стажыроўка нашых калег з Прыморскага краю. Летась у кастрычніку мы пабывалі там на канферэнцыі, пазнаёміліся з вядзеннем лясной гаспадаркай і запрасілі  ў наш інстытут павышэння кваліфікацыі, які дзейнічае пры ўніверсітэце. Нядаўна прыязджаў у Беларусь  міністр гэтага краю, быў прыемна здзіўлены. Цяпер прыехалі кіраўнікі прадпрыемстваў з Прымор’я. Таму мы склалі праграму павышэння кваліфікацыі і, акрамя лекцый, прадугледзелі знаёмства з вытворчасцю, з беларускім краем. Нашы госці ўжо пабывалі ў Негарэльскім вучэбна-вопытным лясгасе, ад якога ў захапленні. А сёння ў Стоўбцах яны знаёмяцца з лінейным лясгасам. Па дарозе наведалі Мір. Самай галоўнай ацэнкай нашай работы будзе працяг супрацоўніцтва расійска-беларускіх спецыялістаў,  бо гэта не толькі прыемна і карысна, але і палітычна важна».
Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара
Рекомендуем