Меню

Стоўбцы – горад Міру

Общество

У студзені 1954 года Стаўбцоўскі раён увайшоў у склад Мінскай вобласці. Цяперашнія граніцы наш раён набыў у 1965 годзе.

Стаўбцоўскі раён вылучае выгаднае геаграфічнае становішча: праз Стоўбцы праходзіць чыгунка на Мінск і Маскву, на Брэст, да заходняй мяжы, побач – ажыўленая аўтамагістраль еўрапейскага значэння. Жамчужыны краю – рака Нёман, возера Кромань, Налібоцкая пушча, мемарыяльныя сядзібы Якуба Коласа, музейная сядзіба Ф. Э. Дзяржынскага і іншыя славутасці.

У пачатку 1940-х гадоў зараджалася эканоміка раёна. Будаваліся бандарны і каламазны цэхі Стаўбцоўскай лесахімічнай арцелі, крухмальны, спіртовы, вапнавы і торфазаводы, працавалі райпрамкамбінат, раённая і сельскія бальніцы, 68 школ, 15 бібліятэк, 14 хат-чытальняў, кінатэатр.

У гады Вялікай Айчыннай вайны Стаўбцоўшчына страціла каля 4,9 тысячы жыхароў, амаль тысяча загінула на фронце.

Цаной намаганняў усіх працаўнікоў у 1945 годзе ўдалося аднавіць работу прадпрыемстваў мясцовай прамысловасці. У 1949 годзе ў раёне было ўтворана 40 калгасаў. У 1950 годзе 7906 калгасных двароў аб’ядналіся ў 85 калгасаў, для іх абслугоўвання з’явілася Свержанская МТС. У 1966 годзе за асобыя дасягненні ў сельскай гаспадарцы 153 перадавікі вытворчасці былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі СССР.

У перыяд станаўлення раёна неацэнны ўклад у яго развіццё ўнеслі першыя сакратары райкама партыі: Іван Ліхач (1965–1970), Альфонс Цішкевіч (1970–1977), Міхаіл Роўда (1977–1988), Міхаіл Русы (1988–1991) і старшыні райвыканкама: Уладзімір Радзевіч, Іосіф Янушкевіч, Міхаіл Пакроўскі, Мікалай Пархімовіч, Уладзімір Місько, Юрый Горлаў.

Многае змянілася за 85 гадоў. Раён значна ўмацаваўся эканамічна, выканана вялікая праца ў плане сацыяльнага развіцця і добраўпарадкавання. Сёння Стоўбцы – гэта прыгожы, сучасны горад, які рашэннем Міжнароднага камітэта міру з часу падпісання Дэкларацыі (2001 год) абвешчаны горадам міру. Непазнавальна змяніўся і выгляд аграгарадкоў, вёсак.

Фота з архіва Міхаіла Мазура

Рекомендуем