Меню

Святло Вялікадня аб’ядноўвае пакаленні: у касцёле святога Казіміра ў Стоўбцах прайшло асвячэнне святочных страў

Культура

Сёння ў касцёле святога Казіміра ў Стоўбцах панавала святочная атмасфера. Напярэдадні Вялікадня сюды прыйшлі вернікі, каб асвяціць велікодныя стравы і духоўна падрыхтавацца да галоўнай хрысціянскай урачыстасці.

Чын асвячэння здзейсніў ксёндз канонік Ігар Лашук. Звяртаючыся да прысутных, ён павіншаваў усіх з надыходзячым святам, а затым акрапіў святой вадой не толькі ўпрыгожаныя кошыкі з велікоднымі стравамі, але і ўсіх прысутных, даруючы кожнаму верніку благаслаўленне. У святочных кошыках, накрытых вышытымі ручнікамі, ляжалі не проста стравы, а сімвалы, кожны з якіх захоўвае ў сабе векавы сэнс: яйка як сімвал адраджэння жыцця і знак перамогі Езуса над смерцю, хлеб як сімвал Езуса, соль як уласцівасць ачышчэння…


У касцёле сабраліся людзі самых розных узростаў. Але ўсіх іх аб’ядноўвае адно — жывая вера ў светлае Уваскрэсенне Хрыстова.

Рекомендуем