Меню

Творчае асяроддзе для юных талентаў

Культура

Крок за крокам спазнаюць дзеці свет творчасці і прыгажосці ў сценах дзяржаўнай установы адукацыі «Стаўбцоўская

дзіцячая школа мастацтваў».

Адлік летапісу школы пачаўся з 1958 года. З невялікай музычнай школы яна вырасла ў шматпрофільную ўстанову дадатковай адукацыі.

Школа сёння

На працягу пяці гадоў кіруе дзіцячай школай мастацтваў Таццяна Курмышава, якая паспяхова ўкараняе інавацыйныя формы адукацыі ва ўстанове, пры гэтым працягвае захоўваць лепшыя традыцыі.

– Школа стала другім домам для вялікай колькасці дзяцей, – адзначае Таццяна Іванаўна. – Сёння ва ўстанове займаецца 697 выхаванцаў, якія малююць і спяваюць, танцуюць, іграюць на розных музычных інструментах і інш.

Цяпер у дзіцячай школе мастацтваў адкрыта дзевяць аддзяленняў: духавых і ўдарных інструментаў, народных інструментаў, вакальна-харавое, выяўленчага мастацтва, харэаграфічнае, дэкаратыўна-прыкладное, тэатральнае, народнай творчасці, фартэпіяна.

Дырэктар Таццяна Курмышава з намеснікам па выхаваўчай рабоце Анастасіяй Бар’ясь, намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце Аксанай Някрасавай за абмеркаваннем правядзення ХХ Міжнароднага конкурсу маладых выканаўцаў на духавых
і ўдарных інструментах «Залатая труба», які адбудзецца ў Стаўбцоўскай дзіцячай школе мастацтваў

Пастаянна дзейнічаюць і паспяхова выступаюць заслужаныя, народныя і ўзорныя калектывы: заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны  духавы аркестр «Віціны», народны ансамбль народных інструментаў «Кругліца», народны вакальны ансамбль «Берагіня», узорны духавы аркестр «Васількі», узорны ансамбль народнай песні «Жавароначкi» і інш.

У ліку аматарскіх калектываў – ансамбль танца «Шчабятушкі», ансамбль народнай песні «Стаўбчаначка», камерны баянны аркестр, ансамбль скрыпачоў «Прызнанне», ансамбль цымбалістаў «Прэм’ера», дзіцячы хор «Верасень», ансамбль гітарыстаў і балалаечнікаў.

Паспяхова прымяняюцца інавацыйныя тэхналогіі, рэалізуюцца дадатковыя платныя паслугі навучання (падрыхтоўчая група, падрыхтоўчы і эстэтычны класы, харэаграфія хіп-хоп, мастацкая кераміка). У планах – адкрыццё класа камп’ютарнага дызайну і спартыўных танцаў на пілоне.

Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны духавы аркестр «Віціны» адзначаны прэміяй «За духоўнае

адраджэнне» і спецпрэміяй Прэзідэнта дзеячам культуры і мастацтва.

Па выніках творчых дасягненняў за 2023 год прысуджана спецыяльная прэмія ўзорнаму ансамблю народнай песні «Жавароначкі» з фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.

У калектыве – сіла

Дырэктар Таццяна Курмышава ўпэўнена, што поспех дзейнасці ўстановы – у адзінстве педагагічнага калектыву. Сёння гэта 43 педагогі – высокакваліфікаваныя, перспектыўныя, ініцыятыўныя і творчыя асобы. Гэта сувязь пакаленняў выкладчыкаў, якія працуюць у школе мастацтваў у розны час.

Ёсць тут і выкладчыкі, якія стаялі ля вытокаў традыцый школы, і яе выпускнікі, гатовыя захоўваць і памнажаць гэтыя традыцыі.

Настаўнікі аддзялення духавых і ўдарных інструментаў Дзмітрый Вяршэня, Раман Бець, Аляксандр Лях служаць добрым прыкладам сваім вучням
Настаўніца аддзялення выяўленчага мастацтва Ірэна Зянько дзеліцца сваім майстэрствам з юнымі мастакамі

Дасягненні трыа «настаўнік – бацькі – дзіця»

Творчыя педагогі з падтрымкай бацькоў выхоўваюць таленавітых вучняў.

У 2023 годзе ў скарбонцы выхаванцаў – сотні перамог у спаборніцтвах рознага ўзроўню. Больш за 310 навучэнцаў школы сталі лаўрэатамі і дыпламантамі конкурсаў і фестываляў. Выкладчыкі і выхаванцы прымаюць актыўны ўдзел у канцэртным жыцці ўстановы, розных мерапрыемствах горада і вобласці.

Выпускнікі школы штогод становяцца навучэнцамі і студэнтамі профільных устаноў адукацыі (у 2023 годзе – дзевяць чалавек).

Як адзначае Таццяна Курмышава, школа мастацтваў дасягнула значных вышынь і ідзе ў нагу з часам, стала вялікай і дружнай сям’ёй.

Іна ГАПАНОВІЧ, фота аўтара

Рекомендуем