У касцёле святога Казіміра ў Стоўбцах прайшоў абрад «абуджэння аргана».
— Гэта старадаўні абрад, які бярэ пачатак у XII стагоддзі. Ён прадугледжвае благаслаўленне новага аргана. Падчас цырымоніі арган сімвалічна «заклікаецца да жыцця» пасля яго пабудовы і ўсталявання на новым месцы, — адзначыў ксёндз-канонік Ігар Лашук.
Абрад узначаліў Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Аляксандр Яшэўскі



Арган для касцёла ў Стоўбцах быў прывезены з Германіі намаганнямі ксяндза каноніка Ігара Лашука.
Зборкай аргана займаўся арганны майстра спадар Гуннар Шмідт з Германіі.


