Меню

У раённай бальніцы падвялі вынікі работы

Общество

У Стаўбцоўскай ЦРБ прайшоў медсавет, на якім падведзены вынікі работы ўстановы аховы здароўя ў 2023 годзе. Лепшыя работнікі былі ўзнагароджаны граматамі і падзякамі адміністрацыі і прафсаюзнага камітэта, іх партрэты занесены на Дошку гонару бальніцы.   

З дакладамі аб рабоце выступілі галоўны ўрач Інэса Дударэвіч, намеснік галоўнага ўрача Інэса Кукота, раённы анколаг Аліна Бубен, кіраўнік інфекцыйнай службы Ксенія Трафімчук, загадчыца Марчоўшчынскага ФАПа Ірына Краўчанка.

“Задачы, пастаўленыя перад сістэмай аховы здароўя раёна, мы выканалі, за што вялікая ўдзячнасць калектыву, а таксама раённаму выканаўчаму камітэту і галоўнаму ўпраўленню аховы здароўя Мінаблвыканкама за аказаную падтрымку. Будзем працаваць над паляпшэннем якасці медыцынскага абслугоўвання і стабілізацыяй дэмаграфічнай сітуацыі, над замацаванасцю кадраў, таму што ад гэтага залежыць даступнасць меддапамогі”, — зазначыла Інэса Дударэвіч.

Высокую ацэнку працы стаўбцоўскіх медыкаў дала і прадстаўнік галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Мінаблвыканкама, куратар Стаўбцоўскай ЦРБ Кацярына Катаргіна.

Удзел у рабоце медсавета прыняў галоўны санітарны ўрач раёна Аляксей Бондараў.

        
Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара
Рекомендуем