Меню

У раённай бальніцы ўзрасла колькасць зваротаў з траўмамі

Общество

З пачатку 2024 года ў Стаўбцоўскую ЦРБ звярнуліся 25 чалавек з траўмамі, звязанымі са студзеньскімі сюрпрызамі надвор’я.  

Сярод траўміраваных – 19 дарослых і шэсць дзяцей. Усе дзіцячыя траўмы – галалёдныя. Пераважная большасць іх зафіксавана і ў дарослых, толькі ў двух выпадках медыкі гавораць пра ахаладжэнне і ўздзеянне нізкіх тэмператур.

Намеснік галоўнага ўрача Людміла Някрылава адзначае, што колькасць гэтых траўмаў застаецца на мінулагоднім узроўні, усе выпадкі – адносна няцяжкія, добра паддаюцца лячэнню і аднаўленню.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

Рекомендуем