У Стаўбцоўскім лясгасе адкрыюць новы корпус вытворча-майстарскага ўчастка
Да канца бягучага года ў Стаўбцоўскім лясгасе плануецца ўвесці ў эксплуатацыю новы адміністрацыйны корпус вытворча-майстарскага ўчастка «Акінчыцы».
З надыходам вясны ў будынку пачнуцца аддзелачныя работы. Акрамя таго, у ВМУ «Акінчыцы» ідзе ўстаноўка абсталявання па выпуску сучаснай прадукцыі – домакамплектаў.
Летась Стаўбцоўскім лясгасам перапрацавана больш за 55 тысяч м3 драўніны, выпушчана амаль 24 тысячы м3 піламатэрыялаў. Лесаводамі нарыхтавана з улікам усіх відаў высечак 197 тысяч м3 драўніны. Малады лес пасаджаны на плошчы 173 га.
Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара