Меню

У Стаўбцоўскім МРА Дзяржэнергагазнагляду прайшла інфармацыйная сустрэча

Экономика

У Стаўбцоўскім МРА Дзяржэнергагазнагляду прайшла сустрэча з дырэктарам філіяла Дзяржэнергагазнагляду па г. Мінску і Мінскай вобласці Сяргеем Васілеўскім і намеснікам старшыні райвыканкама Аляксандрам Цывакам.

Вопытам дэпутацкай работы напярэдадні Адзінага дня галасавання, які прызначаны ў нашай рэспубліцы на 25 лютага 2024 года, падзяліўся дэпутат раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Пашкевіч.

У вырашэнні надзённых пытанняў людзей шмат што залежыць ад дэпутата, які з’яўляецца сувязным звяном паміж выбаршчыкамі і органамі ўлады.

«Знаходзім рэзервы, нарошчваем патэнцыял. На Стаўбцоўшчыне выканана будаўніча-мантажных работ ў 2022 годзе на 94 мільёны рублёў, у 2023 — на 105 мільёнаў рублёў. Ключавы напрамак — жыллёвае будаўніцтва. Распрацаваны тры новыя праекты — на ўзвядзенне двух дамоў па 50 кватэр і аднаго 60-кватэрнага дома»,- акрэсліў перспектывы Аляксандр Цывака.

Добрыя паказчыкі складваюцца і на ўзроўні філіяла Дзяржэнергагазнагляду. Расце заработная плата, ідзе абнаўленне матэрыяльна-тэхнічнай базы, прыходзяць на працу маладыя спецыялісты.

«Завершана рэканструкцыя будынка Стаўбцоўскага МРА. У гэтым годзе плануем выканаць унутраны рамонт у міжраённым аддзяленні», — удакладніў Сяргей Васілеўскі.
Начальнік Стаўбцоўскага МРА Анатоль Герасімовіч падкрэсліў, што інспектары энергагазнагляду маюць цвёрдую грамадзянскую пазіцыю і жаданне браць удзел у палітычным жыцці сваёй краіны. Напярэдадні выбарчай кампаніі яны разам з іншымі суб’ектамі прафілактыкі традыцыйна пачалі абследаванні ўчасткаў для галасавання, каб іх функцыянаванне адпавядала ўсім нормам бяспекі. Акрамя таго, у іх калектыве працуе дэпутат і кандыдат у дэпутаты Уздзенскага раённага Савета дэпутатаў.

Палдчас сустрэчы работнікі цікавіліся пытаннямі перадачы на баланс камунальнай службы дамоў жыллёва-будаўнічых кааператываў, дэмаграфічнай сітуацыяй і інш.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара

Рекомендуем