Меню

Воінам-інтэрнацыяналістам уручыли ганаровыя граматы райвыканкама

Общество
У раённым Цэнтры культуры прайшло ўзнагароджанне воінаў-інтэрнацыяналістаў, прысвечанае 35-годдзю вываду савецкіх войск з Афганістану.
Ганаровыя граматы ад імя раённага выканаўчага камітэта і райсавета дэпутатаў, райваенкама, вайсковай часці 25819, раённага аддзела ўнутраных спраў, а таксама Камуністычнай партыі Беларусі былі ўручаны актыўным членам раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» на чале з Рыгорам Мамайкам, якія вядуць патрыятычную работу сярод падрастаючага пакалення раёна. Тытулаваны многімі прэстыжнымі ўзнагародамі клуб «Абаронца Айчыны» з’яўляецца дзецішчам гэтай арганізацыі.
Воіны-інтэрнацыяналісты раёна выказалі ўдзячнасць раённаму выканаўчаму камітэту за падтрымку ва ўсіх пачынаннях.
Работнікі культуры падрыхтавалі тэматычны канцэрт. Удзел у ім прыняў і воін-інтэрнацыяналіст Міхаіл Мамайка.
У Кафедральным саборы святой праведнай Ганны прайшла паніхіда па загінулых у Афганскай вайне і памерлых у мірны час воінах-інтэрнацыяналістах.
 
Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара
Рекомендуем