Вучні СШ № 2 г. Стоўбцы — у творчай і дызайнерскай лабараторыі “Праменя”
Рэдакцыю газеты наведалі вучні 7 “б” класа СШ № 2 г. Стоўбцы.
Экскурсія прайшла цікава і пазнаваўча. Школьнікам яна прыадчыніла дзверы ў творчую і дызайнерскую лабараторыі “Праменя”, дала магчымасць пазнаёміцца з супрацоўнікамі і атрымаць інфармацыю аб навучальных установах, дзе рыхтуюць спецыялістаў у сферы друкаванай і вэб-журналістыкі.
У падарунак сямікласнікі атрымалі свежы нумар выдання, дастаўлены з друкарні, дзякуючы чаму сталі аднымі з першых яго чытачоў, а яшчэ змагла адчуць, як пахне газета.
Таццяна ПЯТКЕВІЧ
Фота Надзеі БАТАЛКА