Меню

Выбары-2024. На Стаўбцоўшчыне пачаўся агітацыйны перыяд

Общество

Выбарчая кампанія ідзе сваім парадкам. Вось ужо пачаўся агітацыйны перыяд.

Зарэгістраваныя кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання і ў мясцовыя Саветы дэпутатаў дваццаць дзявятага склікання атрымалі права на правядзенне сходаў, мітынгаў, пікетаў, сустрэч з выбаршчыкамі. Цяпер у прэтэндэнтаў ёсць магчымасць выступаць і знаёміць выбаршчыкаў са сваімі праграмамі.

Як растлумачылі ў выбарчых камісіях, амаль на кожным участку зарэгістравана па два кандыдаты ў дэпутаты. Гэта дае магчымасць выбаршчыкам выбіраць таго, хто лепш за ўсё зможа прадставіць іх інтарэсы і патрэбнасці.

Падчас агітацыі кандыдаты павінны не толькі заяўляюць пра сябе, але і заахвочваць электарат прыйсці на выбарчыя ўчасткі.

Аднак толькі за час правядзення агітацыі дастаткова складана заваяваць давер выбаршчыкаў. Поспех кандыдата грунтуецца на жыццёвым вопыце, рабоце, рэкамендацыях уласнага калектыву.

Дэпутат, за якога я буду галасаваць, павінен быць актыўным і адказным, мець праграму, накіраваную на развіццё рэгіёна і краіны.

Дэпутат – гэта ў першую чаргу чалавек, які павінен умець слухаць і чуць сваіх выбаршчыкаў, аказваць ім неабходную дапамогу. Тым больш відавочна гэта на ўзроўні сельскага і раённага Саветаў, дзе неабходна непасрэдна кантактаваць са сваімі выбаршчыкамі. Тут народныя вылучэнцы, як ні круці, адыгрываюць ключавую ролю ў распрацоўцы і прыняцці рашэнняў аб мясцовай інфраструктуры, адукацыі, ахове здароўя, транспарце, жыллёвай палітыцы і іншых аспектах жыцця. І для эфектыўнага ажыццяўлення сваёй дзейнасці кандыдат павінен валодаць пэўнымі ведамі і досведам.

Да таго ж кандыдат у дэпутаты абавязкова павінен быць патрыётам, шчыра і самазабыўна любіць сваю краіну, за будучыню якой ён бярэ адказнасць.

Увогуле кандыдат у дэпутаты павінен разумець, што быць народным абраннікам – гэта вялікая адказнасць і сур’ёзная праца. І рабіць яе неабходна не дзеля галачкі, а для людзей, якія аддадуць за яго свае галасы, а пасля будуць мець права спытаць, як і ў чым дэпутат зможа ім дапамагчы.

Выбары вызначаюць нашу будучыню. Аддаючы голас за пэўнага кандыдата, мы ўносім свой уклад ва ўсе працэсы, падтрымліваем стабільнасць, бяспеку, працвітанне і ўстойлівае развіццё Беларусі.

Будучыня залежыць ад кожнага з нас.

Алена ГАМЗА

Рекомендуем