Меню

Ёсць і грамадзяне іншых краін. Даведаліся, хто галасуе на Стаўбцоўскім выбарчым участку № 8

Общество

Актыўна ідзе датэрміновае галасаванне на Стаўбцоўскім выбарчым участку № 8.

“У спісы для галасавання ўключаны 1285 выбаршчыкаў. Сярод іх — 23 грамадзяніна Расійскай Федэрацыі, якія маюць у нашай рэспубліцы від на жыхарства. Упершыню прыйдуць галасаваць 18 чалавек”, — расказала   старшыня камісіі Святлана Жыбуль.

Бачым, як тыя, хто прыйшоў прагаласаваць, падыходзяць да інфармацыйнага стэнда. Знаёмяцца з кандыдатамі ў дэпутаты, нюансамі выбарчага заканадаўства. А некаторыя ўжо патэлефанавалі ў камісію, каб запісацца на надомнае галасаванне.

“У асноўным гэты пажылыя людзі і асобы з інваліднасцю”, — удакладняе Святлана Жыбуль і вылучае асаблівасці гэтага выбарчага ўчастка – прыналежнасць да прыватнага сектара з мноствам вуліц, размешчаных на рознай адлегласці ад яго.

У асноўны дзень галасавання на ўчастку плануецца канцэртная праграма, работа кропак грамадскага харчавання.

“Будзе ўсё як заўсёды — на вышэйшым узроўні”, — упэўнены члены камісіі.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара

Рекомендуем