З пачастункамі, розыгрышамі, жартамі, песнямі і вогнішчам святкавалі масленіцу
У Стоўбцах сёння святкавалі провады зімы — з блінамі ды іншымі пачастункамі, розыгрышамі, жартамі, песнямі і вогнішчам.
У парку «Дружбы народаў» сабраліся тыя, хто любіць вяселле, каб сустрэцца з прыгажуняй-Вясной, набыць вырабы народнай творчасці, атрымаць падарункі і дадатковы зарад пазітыву.




Самыя розныя лакацыі запрашалі паспаборнічаць у жартоўных конкурсах і імправізацыях. Так, жадаючыя пілавалі дровы, забівалі цвікі, варылі бульбу ў чугуне, вязалі мяцёлкі і многае іншае.













Двое смельчакоў дабраліся да верху масленічнага слупу і атрымалі ў падарунак пеўня Пецю і бутэльку шампанскага.



У вогнішчы спалілі чучала Зімы, вакол яго дзеці і дарослыя вадзілі карагод.



Святочны настрой стваралі самадзейныя артысты раёна.













Свае падворкі раскінулі ААТ «Вялікі Двор» і «Дзераўное». Працавалі гандлёвыя кропкі Стаўбцоўскага філіяла Мінскага аблспажыўтаварыства і інш.









Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара