Меню

«За разумныя змены і ініцыятывы». Стаўбчане аб важнасці электаральнай кампаніі

Общество

Пагутарылі з жыхарамі раёна аб важнасці ўдзелу ў электаральнай кампаніі 2024 года і яе значнасці ў іх жыцці і для будучыні краіны

Галіна ПЯТРОВІЧ, жыхарка в. Новы Свержань:

– Мне не ўсё роўна, што адбываецца ў грамадска-палітычным жыцці краіны. Таму быць удзельніцай у выбарах і ўплываць на тое, якія рашэнні будуць прымацца ў соцыуме, – мая грамадзянская пазіцыя. Каб будаваць будучыню, у якой улічваюцца меркаванні і інтарэсы, важна аддаць свой голас на выбарах.

Юлія КУДРЭВІЧ, жыхарка г. Стоўбцы:

– Адзіны дзень галасавання выклікае ў мяне пачуццё адказнасці, бо кожны голас можа ўплываць на палітычную сітуацыю ў краіне. Заўсёды цікаўлюся перадвыбарнымі праграмамі кандыдатаў, іх глабальным бачаннем развіцця не толькі краіны, але і рэгіёнаў. Я – за разумныя змены і ініцыятывы.

Іна ГАПАНОВІЧ, фота аўтара

Рекомендуем