Меню

Жадаючым выдаюць шуфлі

Общество

Для жадаючых аказаць дапамогу ў ачыстцы двароў у шматпавярховай жылой забудове Стаўбцоўскае АКС арганізавала выдачу снегавых шуфлёў.

Пункт выдачы інвентару знаходзіцца ў дыспетчарскай службе і працуе з 08.00 да 17.00 (кант. тэл.: 7-35-68, 8-029-565-54-49).

Такое ўзаемадзеянне камунальнай службы і жыхароў горада паслужыць таму, каб нашы двары і мікрараёны хутчэй сталі зручнымі для карыстання.

Падчас снегападаў у аператыўную дыспетчарскую службу Стаўбцоўскага АКС паступіла ад жыхароў горада 30 заявак, у тым ліку і па тэлефоне 115. Усе яны былі звязаны з неабходнасцю ачысткі прыдамавых тэрыторый і вуліц.

Начальнік службы па адміністрацыйна-гаспадарчай і ідэалагічнай рабоце Алег Явід адзначае, што ў непагадзь работнікі прадпрыемства працавалі  круглыя суткі, у тры змены. На дарогах і вуліцах было задзейнічана восем адзінак тэхнікі.

Яшчэ 26 адзінак тэхнікі ДРБУ № 135 і ДЭУ № 62 ачышчалі дарогі мясцовага, абласнога і рэспубліканскага значэння, аўтамагістраль М1, якія праходзяць праз Стаўбцоўшчыну.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

Рекомендуем