Меню

Ад Берліна да Рудзьмы. Подзвігі нашых землякоў у фотаальбомах ветэранаў

Общество

Амаль не стала тых,  хто, не шкадуючы жыцця, каваў у кровапралітных баях свабоду  і незалежнасць Радзімы.

У гэтыя дні хочацца пагартаць ветэранскія фотаальбомы, углядзецца ў твары былых абаронцаў – нашых землякоў, якія калісьці дзяліліся з намі сваімі ўспамінамі аб ваенным ліхалецці. Сярод пачэснай кагорты ветэранаў, якіх удалося калісьці ўвекавечыць у фотаадбітках, – былы баец Снежка Васіль Уладзіміравіч і былы партызан атрада «Мсцівец» Шкляр Васіль Мікалаевіч  са Стоўбцаў, стаўбчанін  Радзіеўскі Васіль Фаміч, які ўзнагароджаны ордэнам Славы III ступені і медалямі «За вызваленне Варшавы» і «За ўзяцце Берліна», старасвержанец Стома Сямён Мікалаевіч, які меў ордэны Славы III ступені і Айчыннай вайны I ступені.

Стома Сямён Мікалаевіч:

Радзіеўскі Васіль Фаміч:

Каробка Пётр Васільевіч:

Снежка Васіль Уладзіміравіч і Шкляр Васіль Мікалаевіч:

Лядзецкі Віктар Дзмітрыевіч:

Медалі «За адвагу»  і «За ўзяцце Берліна» ўпрыгожвалі грудзі былога радавога, жыхара вёскі Ячнае Каробкі Пятра Васільевіча.

На адным са здымкаў – мужная постаць жыхара ляснога хутара Рудзьма, былога кулямётчыка Лядзецкага Віктара Дзмітрыевіча –  кавалера ордэна Айчыннай вайны II ступені, уладальніка медалёў  «За вызваленне Варшавы» і «За ўзяцце Берліна». У фашысцкім логаве  баец атрымаў раненне. У мірны час Віктар Дзмітрыевіч плённа працаваў лесніком Рудзьмянскага ўчастка Налібацкай пушчы, дзе ў гады ваеннага ліхалецця базіраваліся партызанскія атрады.

Васіль Зянько

Рекомендуем