Меню

Дарожнікі праводзяць ямачны рамонт

Общество

Штодзень на аўтамагістралі М1 ліквідуецца каля 50 м2 ямачнасці.

– На ямачным рамонце задзейнічаны дзве, а то і тры брыгады. Выкарыстоўваем літыя асфальтабетонныя і складзіруемыя аргана-мінеральныя сумесі, якіх у сярэднім расходуецца за дзень шэсць тон і 10-12 тон адпаведна, – расказаў начальнік ДЭУ № 62 Віталь Дзям’янка.

На цяперашні момант на магістралі і рэспубліканскіх дарогах, якія абслугоўвае гэтая дарожная арганізацыя, зафіксавана 140 м2 ямачнасці. Аб’ёмы яе рэзка павялічваюцца пры перападах плюсавых і мінусавых тэмператур.

Паралельна з ямачным рамонтам дарожнікамі па меры неабходнасці вядзецца ачыстка дарог ад снегу і апрацоўка іх супрацьгалалёднымі матэрыяламі. Нарыхтоўваецца шчэбень для будучага асфальтавання. У бягучым годзе ў ДЭУ № 62 плануюць укласці 40 тысяч тон асфальту на ўчастках працягласцю больш як 30 км, якія праходзяць па тэрыторыі Дзяржынскага, Стаўбцоўскага, Уздзенскага і Нясвіжскага раёнаў. На аўтадарозе Р54 (у раёне Тулёнкі і на перасячэнні з магістраллю) цяпер ідзе замена бар’ернай агароджы  агульнай працягласцю 1,5 км. Для недапушчэння выхаду пешаходаў на праезную частку ўладкоўваецца агароджа на 281-м км магістралі (у раёне «Карчмы»).

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

Рекомендуем