Іван Мамайка віншуе са светлым святам – Ражджаством Хрыстовым

Шаноўныя жыхары Стаўбцоўшчыны!
Віншую вас са светлым святам – Ражджаством Хрыстовым. Яно з’яўляецца ўвасабленнем веры, дабра, чалавекалюбства і натхняе на міласэрныя ўчынкі.
Жадаю кожнаму адчуць у гэтыя святочныя дні ражджэственскую радасць, праявіць самыя лепшыя свае чалавечыя якасці, удзяліць увагу сваім блізкім і дапамагчы тым, хто мае патрэбу.
Моцнага вам здароўя і поспехаў ва ўсіх добрых справах і пачынаннях.
Іван МАМАЙКА,
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь