Меню

Кінуў петарду – штраф

Общество

Набліжаюцца навагоднія святы, і ўсім хочацца, каб яны былі прыгожымі і бяспечнымі. Менавіта ў гэты час салюты і петарды

становяцца папулярнымі.

Нагадваем, што выкарыстоўваць піратэхнічныя вырабы катэгарычна забараняецца ў памяшканнях, будынках, на дахах, балконах і лоджыях, а таксама на тэрыторыях выбухова- і пажаранебяспечных аб’ектаў, каля ліній электраперадачы, на сцэнічных пляцоўках падчас правядзення канцэртных і ўрачыстых мерапрыемстваў, у месцах знаходжання вялікай колькасці людзей. Дарэчы, апошняе расцэньваецца як дробнае хуліганства. У такім выпадку прыйдзецца заплаціць штраф ад 2 да 30 базавых велічынь, а таксама атрымаць адміністрацыйны арышт ці быць прыцягнутым да грамадскіх работ. Калі за выкарыстанне салютаў, петардаў і іншых адпаведных вырабаў затрымаюць дзіця, да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуць бацькоў за невыкананне абавязкаў па яго выхаванні. Тады бацьку і маці чакаюць папярэджанне або штраф да 10 базавых велічынь.

Абавязкова азнаёмцеся з інструкцыяй: яна павінна быць у кожнага выраба, як і сертыфікат адпаведнасці, дзе ўказваецца клас небяспекі. Праверце тэрмін прыгоднасці вырабу.

Уладзімір Кухарчык,

першы намеснік начальніка райаддзела міліцыі

Рекомендуем