Кожны дзень — віктарыны і конкурсы. У Дзераўнянскай СШ дзяцей аб’яднаў лагер “Снегавік”
У перыяд зімніх канікулаў у Дзераўнянскай СШ працаваў аздараўленчы лагер “Снегавік”. Работа ў лагеры вялася згодна з рэжымам дня, які быў насычаны рознымі цікавымі мерапрыемствамі.
Выхавальнікі, якія працавалі з навучэнцамі, стараліся стварыць аптымальныя ўмовы для паўнацэннага адпачынку дзяцей, развівалі творчыя здольнасці навучэнцаў, выхоўвалі культуру ўзаемаадносін, развівалі пазнавальны інтарэс, прывівалі навыкі здаровага ладу жыцця.
Кожны дзень ладзіліся інтэлектуальныя гульні, віктарыны і конкурсы. Шмат увагі ўдзялялася спартыўным мерапрыемствам і гульням на свежым паветры. Працавалі аб’яднанні па інтарэсах, на занятках якіх дзеці з задавальненнем праглядзелі слайд-прэзентацыі “Раджаство Хрыстова. Падзеі і традыцыі”, “Сядзіба Дзядулі Мароза ў Белавежскай пушчы”, “Як сустракаюць Новы год у розных краінах?”.
Для выхаванцаў былі арганізаваны цікавыя экскурсіі ў Рубяжэвічскую СШ, дзе наведалі краязнаўчы музей і экспазіцыю па генацыдзе; у цэнтр бяспекі СШ № 4 г. Стоўбцы, дом творчасці, дзе прынялі ўдзел у квэст-гульні “Навагодні перапалох”.
Асабліва запамінальнымі для дзяцей застануцца дні, калі яны ўзельнічалі ў навагодніх баль-маскарадах установы адукацыі і Дзераўнянскага цэнтра культуры.
Дзеці добра адпачылі, загартаваліся фізічна, пашырылі свой кругагляд.
Наталля Чарнец, вучаніца 11 класа ДУА Дзераўнянскай СШ