Меню

Магутныя лініі – для эканомікі Беларусі. Уладзімір Рублеўскі падводзіць вынікі 2023 года

Общество

Завяршэнне работ на знакавым для эканомікі краіны аб’екце – рэканструкцыі падстанцыі 220 кВ «Стоўбцы», якая запатрабавала не толькі намаганняў, але і прафесіяналізму самага высокага  ўзроўню, – чым  не падарунак да прафесійнага свята?!

Напярэдадні Дня энергетыка мы папрасілі дырэктара філіяла Уладзіміра Рублеўскага падвесці вынікі 2023 года:

— Бягучы год для нашага філіяла быў вельмі напружаным. Рэалізавана маштабная інвестыцыйная праграма. Аб’ём асвоеных сродкаў склаў 68 мільёнаў рублёў, і гэты паказчык для аднаго з самых невялікіх філіялаў электрычных сетак РУП «Мінскэнерга» – рэкордны.

Акрамя рэканструкцыі падстанцыі «Стоўбцы» сёлета ўведзены ў эксплутацыю майстэрні ў Дзяржынскім РЭС. Пабудавана падстанцыя 110 кВ «Чаркасы» для сілкавання свабоднай эканамічнай зоны «Мінск». Нашы рэлейшчыкі, падстанцыйнікі прыклалі нямала намаганняў, каб зрабіць аб’ект на сучасным узроўні (праект вяла славенская інжынірынгавая кампанія Riko). Гэта ўсё тэрыторыя ахопу нашага прадпрыемства, якое абслугоўвае пяць раёнаў – Дзяржынскі, Уздзенскі, Клецкі, Нясвіжскі і Стаўбцоўскі.

– Уладзімір Віктаравіч, што ў планах на 2024 год?

– Планаў шмат. Рыхтуемся да будаўніцтва сур’ёзных электрасеткавых аб’ектаў. У першую чаргу гэта павелічэнне трансфарматарных магутнасцяў падстанцыі «Станькава», што было даручана Прэзідэнтам краіны, а таксама рэканструкцыя падстанцый «Дзяржынск» і «Фаніпаль». Актуалізавана дакументацыя адносна новай базы Стаўбцоўскага РЭС і спадзяёмся, што ў 2024 годзе мы нарэшце пачнём рэалізацыю гэтага праекта.

Выказваю ўдзячнасць калектыву філіяла за разуменне мэтаў і задач, якія ставяцца перад энергетыкамі, за работу ў адзінай камандзе.

Служба рэлейнай абароны, аўтаматыкі і вымярэнняў – адна з самых прэстыжных у энергетыцы, якая працуе на недапушчэнне пашкоджанняў на падстанцыях 35-330 кВ. Сярод ветэранаў-рэлейшчыкаў – Валерый Зайко, Наталля Траццяк, Уладзімір Тарайковіч, якія перадаюць свае навыкі моладзі. Тут працуюць не толькі прафесіяналы, але і актывісты грамадскага руху – Андрэй Таміла, Павел Шчэкала, Сяргей Новік, Віктар Дубатоўка.  

НА ЗДЫМКУ: майстар Валерый Зайко, інжынер Алег Казлоў, начальнік Уладзімір Тарайковіч, інжынер Наталля Траццяк, намеснік начальніка Дзяніс Пашкевіч

Супрацоўнікі службы ліній электраперадачы 35 кВ і вышэй – неаднаразовыя пераможцы спаборніцтваў на званне лепшых па прафесіі, у тым ліку на ўзроўні краін СНД. Хуткія на пад’ём, аснашчаныя высокапраходнай тэхнікай, яны ў мінімальныя тэрміны і ў любы час сутак аднаўляюць сувязь паміж падстанцыямі на лясных прасеках у выпадку стыхій. У гэтай службе працуе Юрый Камароўскі, удастоены звання лепшага майстра філіяла, ветэраны энергетыкі Раман Вільнявец і Уладзімір Новік.

НА ЗДЫМКУ: намеснік начальніка службы Дзмітрый Мядынскі, начальнік Максім Бурновіч, інжынер Марына Каспяровіч

Служба размеркавальных сетак на чале з Дзянісам Аляшкевічам курыруе работу ўсіх пяці РЭСаў, яе спецыялісты нядаўна пацвердзілі сваё высокае майстэрства на спаборніцтвах сярод аператыўнага і дыспетчарскага персаналу ДВА «Белэнерга». Яны займаюцца аўтаматызацыяй сетак 0,4-10 кВ для павышэння надзейнасці электразабеспячэння спажыўцоў, ажыццяўляюць замену свяцільнікаў вулічнага асвятлення на энергазберагальныя, працуюць са зваротамі грамадзян і інш.

НА ЗДЫМКУ: у першым радзе – намеснік начальніка службы Міхаіл Хвалей, у другім – інжынеры Аляксандр Раманоўскі, Юлія Лапко, Андрэй Ермаковіч, Яўгеній Бутрымовіч

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

Фота аўтара

Рекомендуем