Меню

Польская ўлада не давала спакою беларусам. Яўгеній Шавель расказаў пра Сульжынскага Іосіфа Лукіча

Общество

Польскія падручнікі, па якіх вучыліся жыхары Заходняй Беларусі да 1939 года

Загадчык філіяла літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа «Мікалаеўшчына» Яўгеній Шавель расказаў пра Сульжынскага Іосіфа Лукіча, які адчуў на сабе часы польскай улады:

Іосіф Лукіч Сульжынскі

– Сульжынскі Іосіф Лукіч нарадзіўся ў 1894 годзе ў вёсцы Стары Свержань Стаўбцоўскага раёна ў сям’і беднага селяніна. Бацькі былі непісьменнымі. Маці памерла, калі хлопцу споўнілася дзевяць гадоў. Усяго ў сям’і было пяцёра дзяцей. Іосіф – старэйшы. Двух малодшых не стала адразу пасля смерці маці.

І навука, і армія

– У Старым Свержані была пачатковая школа, куды Іосіф пайшоў вучыцца. У хлопца праявіліся вялікія здольнасці да навукі. Скончыўшы школу, ён вырашыў вучыцца далей. Паступіў у Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю, вучыўся на стыпендыю. Пасля юнака прызвалі ў царскую армію. Пачалася вайна. Іосіф Лукіч быў паранены ў правую руку і трапіў у палон да немцаў. Прабыўшы чатыры гады ў палоне, ён добра вывучыў нямецкую мову. У якасці пратэсту супраць нацыянальнага прыгнёту Іосіф Сульжынскі адмовіўся працаваць настаўнікам.

Мара здзейснілася

– У той час у Заходняй Беларусі ўсталявалася польская ўлада. У школах вучылі дзяцей толькі на польскай мове. Іосіф Сульжынскі працаваў настаўнікам у школах у Дзераўной, Мархачоўшчыне, Хутар-Барку.

Па нацыянальнасці ён беларус, а польская ўлада не давала спакою беларусам. Многіх настаўнікаў-беларусаў звольнілі ў 1935 годзе – такі лёс чакаў і Іосіфа. Не маючы больш надзеі знайсці працу, ён прыехаў да бацькі і пачаў займацца земляробствам.

Як вядома, зямлю палякі прадавалі толькі за царскае золата, а польскіх злотых пры продажы нерухомасці не бралі.

Нярэдка можна было пачуць, што беларусам даводзілася батрачыць у пана, атрымліваць за цяжкую працу мізэрныя грошы, што кожная капейка была на рахунку, тым часам як польскія памешчыкі на беларускіх землях жылі на шырокую нагу.

Увогуле, беларусы толькі пры савецкай уладзе адчулі сябе людзьмі.

У 1939 годзе, калі Заходняя Беларусь была вызвалена, Іосіф Лукіч пайшоў працаваць у Старасвержанскую школу. Здзейснілася яго мара.

29 чэрвеня 1941 года Іосіф Сульжынскі загінуў падчас нашэсця нямецкіх акупантаў на Беларусь.

Накіруйце камеру смартфона на QR-код і паглядзіце інтэрв’ю з Яўгеніем Шавелем у відэафармаце:

Фота перададзена Яўгеніем ШАВЕЛЕМ

Рекомендуем