Сёння — Дзень энергетыка
Паважаныя калектывы Стаўбцоўскіх электрасетак, энергазбыту, дзяржэнергагазнагляду, энергетыкі прадпрыемстваў, сельгаставарыстваў, устаноў раёна, ветэраны энергетычнай галіны!
Віншуем вас з прафесійным святам.
Энергетыка сёння – адна з самых важных і складаных галін эканомікі, ад якой залежыць жыццезабеспячэнне людзей, стабільная работа прамысловасці і сельскай гаспадаркі, аб’ектаў сацыяльнай сферы. Праца энергетыкаў патрабуе высокага прафесіяналізму і дысцыплінаванасці. Незалежна ад пары года, умоў надвор’я вам трэба дзейнічаць зладжана і аператыўна.
Ад усёй душы жадаем вам новых працоўных дасягненняў, поспехаў і ўдачы. Моцнага здароўя, шчасця вам і вашым блізкім.
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў