«Тут можна знайсці падтрымку». Наведвальнікі тэрытарыяльнага цэнтра аб клапатлівай працы работнікаў
Наведвальнікі тэрытарыяльнага цэнтра падзяліліся, як з яго дапамогай павышаюць якасць свайго жыцця.
Святлана МАЛЬКОВА:
– Мая дачка задаволена, што ёсць магчымасць змяніць дамашнюю абстаноўку і знайсці падтрымку ў спецыялістаў. Дзякуючы цэнтру людзі з інваліднасцю сацыялізуюцца ў грамадстве, раскрываюць свае здольнасці, у тым ліку і творчыя.
Валерый СЕРЖАН:
– З радасцю наведваю цэнтр. Люблю розныя мерапрыемствы, сустрэчы з людзьмі. Чакаю адкрыцця новага будынка, дзе будзе больш месца для заняткаў.
Вераніка КОЖЫЧ:
– Імкнуся не прапускаць заняткі і сустрэчы. Для нас праводзіцца шмат мерапрыемстваў як мастацкага, так і духоўнага напрамку. Калектыў заўсёды ветліва ставіцца да нас, праяўляе клопат і ўвагу, прапаноўвае дапамогу.
Іна ГАПАНОВІЧ, фота аўтара