Меню

У ААТ «Агранёманскі» падвялі вынікі прафсаюзнай акцыі «Наш жывёлавод»

Общество

Сёлета першымі ў раёне правялі рэспубліканскую прафсаюзную акцыю «Наш жывёлавод» у ААТ «Агранёманскі».

Старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі таварыства Анастасія Каранеўская і галоўны заатэхнік таварыства Андрэй Аляксееў аб’ехалі ўсе малочнатаварныя фермы і ўручылі 22 жывёлаводам і спецыялістам каштоўныя падарункі. Выказалі дбайным работнікам шчырыя словы ўдзячнасці за добрасумленную працу.

Па выніках работы за мінулы год адзначаны памочнік брыгадзіра МТФ «Скамарошкі» Ларыса  Бабровіч, бухгалтар па жывёлагадоўлі Зінаіда Дрозд, бухгалтар Марына Крамко, спецыяліст па ідэнтыфікацыі жывёлы Надзея Пятруцік.

У ліку ўзнагароджаных – аператары машыннага даення Іна Дзядовіч і Наталія Наско, якія з году ў год дабіваюцца высокіх паказчыкаў, Валянціна Буцько, Надзея Ветрава, Аліна Калдузава, Святлана Сахута і Святлана Янушка, жывёлаводы Юрый Сачук, Вера Халявінская, Ігар Цвірка, Сяргей Шашко, Мікалай Кожыч, Генадзій Картавусаў, Вольга Крысянкова, вартаўнікі Святлана Кухарэнка і Ніна Віцько, слесары па малочным абсталяванні і гноевыдаленні Марыя Райская і Сяргей Бунас.

Надзея БАТАЛКА

Рекомендуем