Меню

У Навасвержанскай школе прысвяцілі вучняў у профільны клас прававой накіраванасці

Образование

У Навасвержанскай СШ адбылася цырымонія прысвячэння вучняў ў профільны клас прававой накіраванасці. Віноўнікамі ўрачыстасці сталі вучні 10 класа.

З важнай падзеяй у жыцці старшакласнікаў павіншаваў дырэктар школы Іван Хвалей.

З добрымі пажаданнямі да вучняў звярнуліся госці свята: начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Людміла Стонька, намеснік начальніка ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Ірына Язвінская, першы намеснік начальніка райаддзела міліцыі Уладзімір Кухарчык, намеснік начальніка райаадзела міліцыі Уладзімір Кудрэвіч, начальнік інспекцыі  па справах непаўналетніх Вадзім Гарохавік, класны кіраўнік 10 класа Наталля Лось, спецыялісты ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама, метадысты вучэбна-метадычнага кабінета раёна, дырэктары школ. Госці пажадалі дзецям вучэбных і творчых перамог і выказалі ўпэўненасць у тым, што аднойчы абраны шлях калі і не вызначыць будучую прафесію, то абавязкова выхавае ў юнакоў і дзяўчат адказнасць за захаванне законнасці і парадку на роднай зямлі.

Для ўдзельнікаў мерапрыемства была падрыхтавана прэзентацыя, дзякуючы якой можна было пазнаёміцца бліжэй з 10-класнікамі. Пасля ўрачыста прагучалі словы клятвы. Перад сваімі таварышамі, гасцямі вучні пакляліся з гонарам несці званне вучня прававога класа, быць дастойнымі грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, выхоўваць у сабе мужнасць і ўпартасць, прымнажаць слаўныя традыцыі бацькоў і дзядоў, быць сапраўднымі патрыётамі.

Ад упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама, райаддзела міліцыі юнакі і дзяўчаты атрымалі сувеніры і салодкія падарункі.

Вучні Навасвержанскай школы падрыхтавалі музычны падарунак.

Магчыма, з часам некаторыя з вучняў прававога класу папоўняць рады вартавых парадку.

Марына КУТАС, фота аўтара

Рекомендуем