У раённым цэнтры культуры прайшло святочнае мерапрыемства, прысвечанае Дню энергетыка

Ад імя райвыканкама павіншаваў і ўзнагародзіў работнікаў Стаўбцоўскіх электрычных сетак намеснік старшыні Аляксандр Цывака.




Дырэктар прадпрыемства Уладзімір Рублеўскі выказаў калектыву словы ўдзячнасці за плённую і зладжаную працу, уручыў пасведчанні аб прысваенні звання «Ганаровы энергетык Рэспублікі Беларусь», ганаровыя граматы і падзякі ДВА «Белэнерга», РУП «Мінскэнерга», Стаўбцоўскіх электрычных сетак, у тым ліку за аператыўную і граматную ліквідацыю наступстваў стыхіі.









Галоўны інжынер Стаўбцоўскіх электрычных сетак Аляксандр Ліхачэўскі ўручыў граматы і падзякі лепшым падраздзяленням, прызнаным пераможцамі агляду-конкурсу ў розных намінацыях. Сярод іх — работнікі прадпрыемства і раённых электрасетак пяці раёнаў: Дзяржынскага, Уздзенскага, Нясвіжскага, Клецкага і Стаўбцоўскага.










Старшыня раённага камітэта БРСМ Яўгенія Кажабекава і старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Белая Русь» Яўгенія Слесарчык адзначылі граматамі і падарункамі актывістаў грамадскага руху, якія працуюць у Стаўбцоўскіх электрычных сетках.






Для энергетыкаў і ветэранаў галіны работнікі раённага цэнтра культуры падрыхтавалі святочны канцэрт. Пачалася і завяршылася ўрачыстасць гімнам энергетыкаў, для якіх электразабеспячэнне — гэта не толькі работа, але і лёс.







Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара