Меню

У Стаўбцоўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Якуба Коласа адбыўся фестываль «Час чытаць»

—
—
Культура

Як адзначыла мадэратар фестывалю, бібліятэкар Ірына Грышан, чытанне — гэта такая ж неабходная рэч, як і любы іншы якасны занятак у вольны час. Не памяншаецца колькасць тых, хто прыходзіць менавіта па друкаваныя кнігі і перыёдыку. Людзі любяць бібліятэку за асабліва цёплую атмасферу, магчымасць зносін і сустрэч з цікавымі асобамі.

І сёння ў зале сабраліся менавіта такія людзі — шчырыя аматары друкаванага слова. Сярод гасцей былі ганаровы грамадзянін Стаўбцоўскага раёна Ніна Дубовік, настаўніца беларускай мовы і літаратуры Заямнаўскай СШ Алена Жаўнерчык, паэты Яўген Карпуць і Алесь Клім, галоўны спецыяліст аддзела культуры райвыканкама Іна Жук.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнулася дырэктар бібліятэкі Ульяна Асаёнак:

«В этом году мы впервые проводим фестиваль не около памятника Якубу Коласу, а в стенах библиотеки. Прежде всего, хочу сказать: книга – это то, благодаря чему мы учимся жить, испытывать эмоции. Я благодарна своим коллегам, которые подготовили этот праздник для всех вас».

Ніна Дубовік у сваім выступленні назвала бібліятэку храмам, напоўненым асаблівым сэнсам:

«Наверное, нигде нет такого места, чтобы в одном учреждении было столько литературы с древнейших времен и до современности. Книга учит человечности, дает знания и делает нас добрыми людьми. Она – основа жизни».

Літаратурную частку фестывалю ўпрыгожылі паэты Алена Жаўнерчык, Яўген Карпуць і Алесь Клім. Яны пазнаёмілі прысутных са сваёй творчасцю. Гучалі вершы пра Радзіму, Стаўбцоўшчыну, беларускую жанчыну… 

Выступіла і юная чытачка —  трэцякласніца СШ № 3 г. Стоўбцы Уладзіслава Татур, якая прачытала верш Міколы Чарняўскага «Кніжная старонка».

Затым дыпломамі і падарункамі ўзнагародзілі самых актыўных чытачоў бібліятэк горада і раёна. Сярод іх — Уладзіслава Татур, Ніна Дубовік, Алена Насечанка, Аляксандр Вашкевіч, а таксама сем’і Краўчукоў, Чэрнікаў, Калкоўскіх і Бычкевічаў.

Пасля афіцыйнай часткі ўдзельнікаў фестывалю чакалі цікавыя лакацыі, якія падрыхтавалі спецыялісты бібліятэк горада і раёна. Госці маглі праверыць свае сілы ў настольных гульнях, палюбавацца кніжнымі выставамі і экспазіцыяй майстра народнай творчасці Леаніда Сянько, прадэгуставаць стравы беларускай нацыянальнай кухні… Для самых юных працаваў аквагрым, таксама была лакацыя, прысвечаная вядомым жанчынам Стаўбцоўскага раёна.

Фестываль «Час чытаць» паказаў: пакуль ёсць тыя, хто любіць кнігу, бібліятэка будзе заставацца жывым арганізмам, цэнтрам цяпла і натхнення.

Рекомендуем